Logo

"Бардаўская восень 2016" на радыёхвалях 02.11.2016

ХХ3 Фэстываль Бардаўская восень завершыўся, але не сумуйце! У бліжэйшую нядзелю, 6 лістапада можна будзе паслухаць на хвалях Польскага радыё Беласток рэтрансляцыю суботняга канцэрту, у час якога выступілі: Bosae Sonca, Вольга Гардзейчык, Зьміцер Вайцюшкевіч, NAVI ды пераможцы фестывалю.

Запрашаем!

Гурт «Сон-трава» пераможцам XX3 фестывалю Бардаўская Восень!29.10.2016

Узнагароду Grand Prix ХХ3 Фэстывалю Беларускай Бардаўскай ды Аўтарскай Песьні "Бардаўская Восень 2016" атрымаў гурт «Сон-трава».

Міхаіл Рубін - Узнагарода ад Беларускага Радыё "Рацыя"

«Пэрцэпцыя» - Узнагарода ад аб'яднання Бельская кааліцыя. Гурт „Пэрцэпцыя” атрымаў таксама прыз глядацкіх сімпатый.

Віншуем!

Змены ў праграме Бардаўскай!26.10.2016

У праргаме сёлетняй "Бардаўскай Восені" паявіліся змены. З новай актуальнай праграмай можна пазнаёміцца у рубрыцы Праграма.

Вось хто зайграе на Бардаўскай!19.10.2016

Падрабязны план сёлетняга фэстывалю "Бардаўская Восень" у рубрыцы Праграма.

Адбор удзельнікаў конкурсу з польскага боку26.09.2016

ШЧЫТЫ – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры абвяшчае адбор на конкурс падчас ХX3 Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2016".

Інфармацыя для ўдзельнікаў з польскага боку:

Кожны хто хоча выступіць падчас сёлетняга конкурсу ў рамках "Бардаўскай Восені" павінен даслаць дэма-запіс 2-3 сваіх песень на беларускай мове на электронны адрас sonca@sonca.org.

На заяўкі чакаем да 17 кастрычніка 2016 г. .

Дадатковыя інфармацыі: тэл. 602 383 927; e-mail sonca@sonca.org

«БАРДАЎСКАЯ ВОСЕНЬ» ШУКАЕ НОВЫЯ ІМЁНЫ 25.08.2016

Распачаўся прыём заявак на конкурсную праграму фэстывалю аўтарскай песьні «Бардаўская восень». Традыцыйна да ўдзелу запрашаюцца беларускамоўныя музыкі, старэйшыя за 18 гадоў. Заяўкі прымаюцца да 16 верасьня.

Свае акустычныя праграмы сольныя выканаўцы і гурты прадставяць на канцэртным праслухоўваньні ў Менску. Найлепшыя з выступоўцаў менскага адбору пазмагаюцца за Гран-пры ў Бельску-Падляскім у Польшчы — галоўнай фэстывальнай сцэне «Бардаўскай восені».

Арганізатары аднаго з найстарэйшых песенных конкурсаў беларускай сцэны не абмяжоўваюць канкурсантаў пэўнай стылістыкай. «У розныя гады на фэсьце перамагалі досыць не падобныя па стылі выканаўцы — ад прадстаўнікоў клясычнага бардаўскага стылю, такіх, як Зьміцер Вінаградаў, альбо мінулагоднія пераможцы — дуэт „Хмарка на траве“, да такіх гуртоў, як, напрыклад, Re1ikt. Свае спробы на адборы „Бардаўскай восені“ рабілі нават прадстаўнікі каляэлектроннай сцэны і рэп-выканаўцы, — камэнтуе Алесь Кот-Зайцаў. — Як каардынатар фэстывалю я найперш чакаю добрага якаснага ўзроўню ды новых цікавых імёнаў, незалежна ад стылю і спосабу выкананыя».

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць запоўнены фармуляр на адрас vosien2016@gmail.com не пазьней за 16 верасьня. Адборачны канцэрт сёлетняга фэстывалю адбудзецца ў менскім клюбе ILI 18 верасьня ў 18:00. Апроч выступаў канкурсантаў, арганізатары абяцаюць выступы адмысловых гасьцей, імёны які пакуль трымаюцца ў сакрэце.

«Бардаўская восень» не зьмяняе сваім прынцыпам ужо больш за 20 гадоў, спалучаючы традыцыі бард-выканаўцаў з актуаліямі беларускай музыкі. На сцэне фэсту ў розныя гады выступалі Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, гралі гурты N.R.M., :B:N:, гучалі песьні з праекту «Народны альбом». Але галоўнай падзеяй фэстывалю штогод была і застаецца конкурсная праграма, мэта якой — адкрыць і падтрымаць новыя імёны беларускай аўтарскай песьні. Сярод мінулагодніх ляўрэатаў конкурсу — Паліна Рэспубліка, Яўген Барышнікаў, Аляксандр Ясінскі, гурты Re1ikt, «Нельга забыць» і іншыя.

Пытаньні адносна заявак і ўдзелу ў конкурсным адборы можна накіроўваць па адрасе vosien2016@gmail.com, альбо пакідаць ў суполках «Бардаўскай восені» ў Facebook.com ды Vk.com.

Koncerty "Bardauskaja Vosień" w radiu14.11.2015

Co prawda XX2 Festiwal Bardauskaja Vosień 2015 dobiegł już końca, ale nie smućcie się! W najbliższą niedzielę, 15 listopada o godz. 18.05 na falach Polskiego Radia Białystok (99,4 FM) będziecie mogli posłuchać retransmisji sobotniego koncertu, podczas którego wystąpili: Trio z Aleksandram Jasińskim, Jauhien Braysznikau, ILO&friends oraz :B:N: akustycznie.

A już od 22 listopada co niedzielę będziecie mogli wysłuchać retransmisji tegorocznych koncertów na falach Białoruskiego Radia Racja (98,1 FM).

Zapraszamy!

Galeria fotografii10.11.2015

Zapraszamy do obejrzenia zdjęć z tegorocznego festiwalu "Bardauskaja Vosień 2015".


  • Бардаўская Вoceнь 2015
  • Бардаўская Вoceнь 2015
  • Бардаўская Вoceнь 2015
  • Бардаўская Вoceнь 2015

Zespół "Chmarka na Trawie" zwycięzcą XX2 Festiwalu Bardauskaja Vosień!7.11.2015

Nagrodę Grand Prix XX2 Festiwalu Białoruskiej Piosenki Autorskiej i Poezji Śpiewanej "Bardauskaja Vosień” 2015 otrzymał zespół „Chmarka na Trawie”.

Natalla Nikicina - Nagroda Białoruskiego Radia "Racyja"

Yulany - Nagroda ufundowana przez Stowarzyszenie "Koalicji Bielska"

Staś Silka - Nagroda Starosty Powiatu Bielskiego

Gratulujemy!

Змены ў праграме Бардаўскай!4.11.2015

У праргаме сёлетняй "Бардаўскай Восені" паявіліся змены. З новай актуальнай праграмай можна пазнаёміцца у рубрыцы Праграма.

Вось хто зайграе на Бардаўскай!22.10.2015

Падрабязны план сёлетняга фэстывалю "Бардаўская Восень" у рубрыцы Праграма.

Ведаем ужо гасцей XX2 Фэстывалю "Бардаўская Восень 2015"19.10.2015

У час фэстывалю выступяць:

Яўген Барышнікаў

Сяргей Башлыкевіч

Тацьцяна Беланогая

:B:N: акустычна

BosaeSonca

Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra

ILO&friends

Navi

Трыё з Аляксандрам Ясінскім

Канцэрты у рамках фэстывалю пройдуць з 6 да 8 лістапада у Бельску-Падляшскім, Беластоку, Гайнаўцы, Нарве, Ворлі ды Шчытах-Дзенцялове. Дакладная праграма "Бардаўскай Восені" ужо неўзабаве.

Адбор у конкурс Фэстывалю "Бардаўская Восень 2015" для выканаўцаў з Польшчы20.09.2015

Aбвяшчаем адбор у конкурс ХХ2 Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2015" для выканаўцаў з Польшчы.

Ахвотныя прыняць удзел у конкурсе павінны да 15 кастрычніка даслаць электроннай поштай на адрас sonca@sonca.org, або у традыцыйнай форме (бярэцца пад увагу дзень даручэння) на адрас (ШЧЫТЫ – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры, Шчыты-Дзеньцялова 5, 17-106 Орля) запіс 2 песень ды наступныя дадзеныя: імя, прозвішча, дата нараджэння, тэлефон, e-mail.

Асобы адабраныя на конкурс у час Бардаўскай Восені атрымаюць непасрэдную інфармацыю да 30 кастрычніка.

Кантакт да арганізатара:
Ігар Лукашук - tel. +48 602 383 927, e-mail: igor.lukaszuk@szczyty.org

Вынікі адбору на «Бардаўскую восень — 2015» ў Мінску14.09.2015

У Менску прайшоў адборачны канцэрт на фэстываль «Бардаўская восень — 2015». З 38 канкурсантаў журы адабрала 8 выканаўцаў, якія паедуць у Бельск Падляскі.

Адбор на культавы фэстываль беларускай аўтарскай песьні прайшоў у менскім «Бары ДК». У ім узялі ўдзел 38 выканаўцаў і гуртоў — пераважнаю часткаю зь Менску, але былі выступоўцы з Горадні і Наваполацку. Выступы ацэньвала журы ў складзе: Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая і Сяргей Будкін.

На рашэньне журы, за Гран Пры фэстывалю пазмагаюцца наступныя выканаўцы: гурт Teleport, Стась Сілка, Андрэй Сянькевіч, Алена Варона, Аліса Селязьнёва і Markuts Band, Натальля Нікіціна, дуэт Yulany, «Хмарка на траве». Па-за конкурсам адбор таксама прайшоў Ільля Фаляжынскі, які быў папярэдне адабраны падчас фэсту ў Вайцюшках. У якасьці запасных вызначаныя гурт «Раса мечтателей» і Дар’я Зуева.

XX2-і фэстываль беларускай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень» пройдзе сёлета ў Бельску Падляскім з 6 да 8 лістапада.

Адбор удзельнікаў конкурсу «Бардаўская восень 2015» ў Мінску20.08.2015

Фестываль беларускай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень" абвяшчае прыём заявак на ўдзел у сёлеташняй конкурснай праграме. Сам фэст традыцыйна пройдзе ў Бельску Падляскім напрыканцы кастрычніка-пачатку лістапада. Але пачнецца «Бардаўская восень» ў Менску з адборачнага канцэрту на конкурс фестываля.

Для ўдзелу ў адборачным канцэрце неабходна запоўніць анкету і даслаць яе разам з фотаздымкам і дэма-запісам на адрас vosien2015@gmail.com не пазней 10 верасня.

Адборачны канцэрт сёлетняга фэсту адбудзецца 13 верасня. Падрабязнасьці мерапрыемста неўзабаве. Падчас адборачнага канцэрту кваліфікаванае журы абярэ ўдзельнікаў конкурснай праграмы «Бардаўскай восені 2015», якія выступяць на галоўнай фестывальнай пляцоўцы ў Бельску Падляшскім у Польшчы.

Мы штогод чакаем свежага погляду на той фармат і стыль музыкі, які гучыць на «Бардаўскай восені»– кажа арганізатар менскага адборачнага канцэрту, Алесь Кот-Зайцаў, – і штогод мяне цешыць тое, што ёсць людзі, якія захоўваюць традыцыю, выконваючы аўтарскія песні пад гітару ці фортэп’яна, але ёсьць і тыя, хто знаходзіць нечаканыя і новыя падыходы да гэтага стылю. Таму мы, як заўжды, чакаем заявак ад выканаўцаў самых розных стыляў і кірункаў, якім цікава працаваць з беларускім словам і шукаць цікавосткі ў акустычным гучанні.

Усе пытанні, якія датычацца самога фестывалю і адборачнага туру ў Беларусі, мона задаваць каардынатару фестываля ў Беларусі: Алесь Кот-Зайцаў - tel. +48 511 527 544, +375 29 960 58 29, e-mail: vosien2015@gmail.com

Дэдлайн падачы заявак мінае 10 верасня.

Фота-галерэя30.10.2014

Запрашаем паглядзець здымкі з сёлетняга фэстывалю "Бардаўская восень 2014".


  • Бардаўская Вoceнь 2014
  • Бардаўская Вoceнь 2014
  • Бардаўская Вoceнь 2014
  • Бардаўская Вoceнь 2014

Аляксандр Ясінскі пераможцам XX1 фестывалю Бардаўская Восень! 25.10.2014

Узнагароду Grand Prix XX1 Фэстывалю беларускай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2014" атрымаў Аляксандр Ясінскі.

Прыз Беларускае Радыё Рацыя ўручаны Сяргею Башлыкевічу. А супольная ўзнагарода бурмістра горада Бельск Падляшскі і старасты Бельскага павету дасталася Зміцеру Вінаградаву.

Удзельнікаў конкурснай часткі Фэстывалю "Бардаўская Восень" ацаняла журы у саставе: Зьміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Багдан Сіманенка.

Ужо праз тыдзень пачынаем трэцюю дэкаду Фэстывалю Бардаўская Восень!17.10.2014

Фэстываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень” – гэта незвычайная падзея, дзе песьні пішуцца гітараю і пяром. Пасьля 20 гадоў прысутнасьці беларускіх бардаў на бельскай сцэне цяжка бязь іх сабе ўявіць падляскі музычны пэйзаж. І хаця рэчаіснасьць у Польшчы і Беларусі зьмянілася, сучасная беларуская аўтарская песьня ня страціла сваёй сілы.

Чым зьдзівяць нас XXІ-ыя "Барды"?

- Адкрываючы трэці дзясятак Фэстывалю Бардаўская Восень мы вырашылі перамясьціць акцэнт на маладых, але прызнаных музыкаў. – кажа Старшыня Зьвязу "ШЧЫТЫ", Ігар Лукашук – На беларускай музычнай сцэне, таксама і дзякуючы нашай імпрэзе, ёсьць многа цікавых, шматабяцальных і незалежных выканаўцаў, якія ўжо сёньня маюць вялікі ўклад у разьвіцьцё беларускай аўтарскай песьні. Менавіта іх мы хочам прадставіць падчас Фэстывалю.

У часе сёлетніх "Бардаў" выступяць галоўным чынам ляўрэаты апошніх конкурсаў, а гэта: Palina Respublika, Re1ikt, Нельга Забыць, ILO&Friends, а таксама S°unduk ды Bosae Sonca. Бельская сцэна стане таксама і месцам дэбюту гурту Р'э Мажор ды рок-дуэту Navi (Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук). На Фэстывалі зьявіцца таксама і адзін з найбольш пазнавальных галасоў Бардаўскай Восені – Зьміцер Вайцюшкевіч. Акрамя таго, свой удзел пацьвердзіў і Алег Хаменка – лідэр і стваральнік культавага гурту ПАЛАЦ. Сёлета мы таксама зможам пачуць музычнае прачытаньне вершаў бельскай паэткі Надзеі Артымовіч у выкананьні Алега Кабзара.

Конкурс

Хаця ўвага гледачоў зьвяртаецца перадусім на прозьвішчы зорак, найважнейшым элемэнтам Бардаўскай Восені зьяўляецца конкурсная частка Фэстывалю. Гісторыя “Бардаў” паказвае, што конкурсы з’яўляюцца важнай зьявай на беларускай музычнай сцэне. Дзякуючы конкурсу, у музычнай прасторы пачалі свой шлях надзвычай цікавыя мастацкія зьявы, гурты, якія пасьля дэбюту на бельскай сцэне пазьней дамагліся значных посьпехаў на музычным рынку. Таксама конкурсны адбор, што праходзіць у Менску, з году ў год зьбірае штораз большую колькасьць творцаў і аматараў беларускамоўнай аўтарскай песьні, што сьведчыць пра ранг і ўзровень Фэстывалю.

Што / дзе / калі?

Цягам 3 фэстывальных дзён (24 - 26 кастрычніка) аматары аўтарскай песьні змогуць прысутнічаць на канцэртах, арганізаваных у Бельскім Доме Культуры ў Бельску Падляскім (дзе два дзесяцігодзьдзі таму ён і нарадзіўся) ды ў Камеральнай Залі Падляскай Опэры і Філярмоніі ў Беластоку. У чацьвер (23 кастрычніка) пройдуць канцэрты ў Музеі і Асяродку Беларускай культуры ў Гайнаўцы ды ў Сінагозе ў Ворлі. Для тых, каму будзе мала беларускай бардаўскай ды аўтарскай песьні пасьля візіту ў Оперу, арганізатары запрашаюць на канцэрты ў Нарву, Шчыты Дзенцялова ды Чыжы. З праграмай можна пазнаёміцца у рубрыцы "Праграма".

Бардаўская Восень

Бесперапынна ўжо больш за 20 гадоў “Бардаўская Восень” зьяўляецца найбольшым ня толькі ў Эўропе, але й ува ўсім сьвеце фэстывалем, які прысьвечаны беларускім бардам ды выканаўцам аўтарскай песьні. "Барды" імкнуцца адлюстраваць актуальны стан беларускай аўтарскай песьні ва ўсіх яе формах, спалучаючы ў сабе многа стыляў і накірункаў. Сярод удзельнікаў фэстывалю як клясычныя барды, блюзмэны, акустычныя рок-гурты, фольк-рокавыя выканаўцы, гэтак і многія іншыя прадстаўнікі беларускай аўтарскай музыкі. Штогод на фэстывальнай сцэне гасьцююць вядомыя беларускія музыкі, дзякуючы чаму “Бардаўская Восень” атрымала статус мерапрыемства высокага мастацкага рангу.


Арганізатарам Фэстывалю зьяўляюцца "ШЧЫТЫ" – Зьвяз у карысьць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.


Мерапрыемства не адбылася б без фінансавай падтрымкі Міністра Адміністрацыі і Лічбавізацыі, гораду Беласток (Гарадзкая Ўправа ў Беластоку) і Маршалкоўскай Управы Падляскага ваяводзтва ў Беластоку.

Адбор удзельнікаў конкурсу19.09.2014

ШЧЫТЫ – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры абвяшчае адбор на конкурс падчас ХX1 Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2014".

Інфармацыя для ўдзельнікаў з польскага боку: Кожны хто хоча выступіць падчас сёлетняга конкурсу ў рамках "Бардаўскай Восені" павінен даслаць дэма-запіс 2-3 сваіх песень на беларускай мове на электронны адрас sonca@sonca.org. На заяўкі чакаем да 16 кастрычніка. Дадатковыя інфармацыі: e-mail sonca@sonca.org.

Адборачны канцэрт фестываля «Бардаўская восень 2014» ў Мінску3.09.2014

14 верасня ў Мінску пройдзе адборачны канцэрт фестываля «Бардаўская восень 2014». Фестываль, які ў мінулым годзе адсвяткаваў 20-ці гадовы юбілей, працягвае шукаць новыя імёны і адкрыцці ў беларускай музыцы. За гады існавання «Бардаўская восень» прымала на сваёй сцэне такіх выканаўцаў, як Кася і Алесь Камоцкія, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, праект «Народны альбом» і іншыя. Між маладых беларускіх музыкаў, імёны якіх сталі вядомымі шырокай публіцы дзякуючы перамогам на фэсце, гурты «BosaeSonca», «Re1ikt», «Нельга забыць», Таццяна Беланогая, Яўген Барышнікаў, Паліна Рэспубліка.

14 верасня ў мінскім бары «ДК» свае моцы ў адборы на конкурсную праграму фэсту паспрабуюць маладыя выканаўцы, якія прадставяць па аднаму твору на суд журы і публікі. У гэты ж вечар журы фестывалю вызначыць пераможцаў адбору, якія пазмагаюцца за лаўрэацтва «Бардаўскай восені 2014» у Бельску Падляшскім у Польшчы. Менскі адборачны канцэрт «Бардаўскай восені» традыцыйна не абыйдзецца без спецыяльных гасцей, якімі стануць пераможцы мінулага конкурсу «Бардаўскай восені», гурт «Нельга забыць».

Заяўкі на ўдзел у адборы на конкурс «Бардаўскай восені 2014» прымаюцца да 12-га верасня ўключна. Для ўдзелу дастаткова даслаць арганізатарам свой дэма-запіс, фота і кантактную інфармацыю на адрас vosien2014@gmail.com.

Арганізатары таксама абяцаюць для наведвальнікаў канцэрту адмысловы сюрпрыз, які пакуль трымаецца ў сакрэце. Адбудзецца мерапрыемства 14 верасня а 18:00 у бары «ДК» па адрасе вул. Талбухіна 4, 3-ці паверх. Уваход на канцэрт вольны!>/p>

інфармацыя па тэл.

+375-29-716-31-85

+375-29-605-61-47

http://vk.com/bardvosien

Фота-галерэя28.10.2013

Запрашаем паглядзець здымкі з сёлетняга фэстывалю "Бардаўская восень 2013".


  • Бардаўская Вoceнь 2013
  • Бардаўская Вoceнь 2013
  • Бардаўская Вoceнь 2013
  • Бардаўская Вoceнь 2013

Юбілейны алфавіт Фестывалю Бардаўская Восень 21.10.2013

З нагоды 20 дня народзінаў Фестывалю Беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень 2013”, мы вырашылі прадставіць яго праграму не ў гадзінным, а ў алфавітным складзе творцаў і важных пунктаў фестывалю. З пэўных прычынаў, некалькі літараў з традыцыйнага алфавіту знікла, а некалькі паўтарылася, аднак, мы спадзяемся што, яны дазволяць вам адчуць спецыфічны клімат фестывалю, які ўжо ў 20 раз будзе гасцяваць на Падляшшы ў апошнія выходныя кастрычніка.

З прычыны таго, што праграма Бардаўскай Восені доўгі час была таямніцай, нецярплівым падказваем, што галоўныя падзеі ў межах фестывалю адбудуцца 25-27 кастрычніка, агульны план Фестывалю знаходзіцца на старонцы www.vosien.org у закладцы “Праграма” ды на Facebook'у: www.facebook.com/vosien.

Пачынаем!
A

Алесь Камоцкі – класік жанру. Пачаў выступаць як выканаўца ўласных беларускамоўных песень ужо пры канцы 80-х, стаўшы без сумневу лідэрам сярод беларускіх бардаў. Яго канцэрты маюць вельмі асабісты, а нават інтымны характар. Камоцкі стварае таксама песні і на вершы іншых вядомых беларускіх паэтаў, між іншым Рыгора Барадуліна. Песня яго аўтарства “Чарговая восень” неаднаразова адкрывала Фестываль “Бардаўская восень". Творцу можна будзе пачуць на канцэрце ВЫТОКІ (Бельскі Дом культуры, 25 кастрычнік, а 18.00) ды ў Падляшскай Оперы і Філармоніі (27 кастрычніка, а 15.00), дзе ён выступіць разам з гуртом.

Алег Кабзар і Надзея Артымовіч – незвычайны музычна-паэтычны дуэт. Надзея Артымовіч, паэтка з Бельска, штогод адведвае Фестываль. Яе вершы неаднойчы апрацоўваліся музычна ды прадстаўляліся падчас Бардаў. Аднак, менавіта Алег Кабзар – мастак і музыка – з’яўляецца адным з нямногіх, каму ўдалося спалучыць вершы Надзеі з музыкай, ствараючы гарманічную стылістычную цэласнасць. Іх супольны праект – “Бераг” – быў прадстаўлены ў 2010 г. у часе Бардаўскай восені. Таксама сёлета мы зможам пачуць музычныя інтэрпрэтацыі вершаў Надзеі ў выкананні Алега падчас канцэрту ў Нараўцы (Галерэя ім. Тамары Саланевіч ў Нараўцы, 24 кастрычніка, а 18.00) ды на канцэрце ВЫТОКІ (Бельскі Дом культуры, 25 кастрычніка, а 18.00).

Альжбета Бэзюк – пасля гадоў перапынку на сцэне Бардаўскай восені ізноў загасцююць вытанчаныя тэксты ў дакладных музычных аранжыроўках Альжбеты Бэзюк. Яе выступ прыгадае клімат першых фестываляў Басовішча, дзе ў 1990 годзе яна выступала на адной сцэне з іншымі зоркамі бардаўскай песні. Альжбету Бэзюк можна будзе пачуць у часе канцэрту ВЫТОКІ (Бельскі Дом культуры, 25 кастрычніка, а 18.00).

Б

Бельскі Дом культуры – Фестываль “Бардаўская восень” неразрыўна асацыюецца з Бельскам Падляшскім. Тут, на сцэне Бельскага Дому культуры, ужо 20 гадоў адбываюцца галоўныя канцэрты ў межах Фестывалю. Гэта месца сустрэчаў некалькіх пакаленняў беларускага ды не толькі музычнага асяроддзя. Сустрэчы не былі б магчымыя без зычлівасці Сяргея Лукашука, былога дырэктара Бельскага Дому культуры, які прыгарнуў пад свой дах Бардаўскую восень у 1994 годзе. Традыцыйна, таксама і сёлета, Фестываль завітае на парог Бельскага Дому культуры, дзе пройдуць два канцэрты: ВЫТОКІ (25 кастрычніка, пятніца, а 18.00) ды НОВЫЯ ПЛЫНІ (26 кастрычніка, субота, а 18.00).

Белы Сон – легенда першых фестываляў Бардаўская восень вяртаецца пасля доўгіх гадоў спецыяльна на 20 дзень народзінаў. Гэты беластоцкі гурт пад кіраўніцтвам Яна Хохы захоплівае сваім аўтэнтычным і прафесійным стылем. Цікавыя аранжыроўкі вершаў Ларысы Геніюш, Янкі Купалы, Віктара Стахвюка ды Віктара Шведа ўжо даўно атрымалі званне класікі жанру. Нагодай пераканацца ў тым, як Белы Сон гучыць праз 20 гадоў будуць 2 канцэрты: ВЫТОКІ (Бельскі Дом культуры, 25 кастрычніка, а 18.00) ды канцэрт у Падляшскай Оперы і Філармоніі (27 кастрычніка, а 15.00).

Bosae Sonca – гурт заснаваны Алесем Зайцавым у 2006 г. у Менску – гэта інтрыгуючая сумесь беларускіх традыцыяў ды новых еўрапейскіх музычных трэндаў. На сцэне Бардаўскай восені гурт дэбютаваў яшчэ ў дуэце ў 2007 годзе, цяпер грае ў шырэйшым складзе. На незвычайнае гучанне гурту ўплывае выкарыстанне ў аранжыроўках акардэона ды смычковага трыо, што цікавым чынам адбіваецца на мелодыцы і агульным стылі гурту. Што цікавага гурт прыгатаваў на сёлетнія Барды даведаемся падчас канцэрту НОВЫЯ ПЛЫНІ (Бельскі Дом культуры, 26 кастрычніка, субота, а 18.00), у сваю чаргу сольны канцэрт Алеся можна будзе паслухаць у панядзелак (28 кастрычніка, а 18.00) у Склепе з культурай Аб’яднання АБ-БА (Беласток, вул. Чэнстахоўска 6a).

В

Віктар Шалкевіч– незвычайны беларускі бард, майстар слоўнай эквілібрыстыкі з надзвычайным пачуццём гумару. Знакаміты шоўмэн і тэкставік з двухзначнымі тэкстамі пра рэаліі Беларусі, імгненна пераконвае ў сабе кожную глядацкую залю. Ён звязаны з Бардаўскай восенню з першага фестывалю ў 1994 годзе. У часе яго выступу на канцэрце ВЫТОКІ (Бельскі Дом культуры, 25 кастрычніка, а 18.00) дакладна пачуем творы, якія закранаюць складаныя тэмы ў жартоўны спосаб.

Г

Галерэя ім. Тамары Саланевіч ў Нараўцы – У межах канцэртаў, якія спадарожнічаюць фестывалю, у чацвер (24 кастрычніка, а 18.00) ў Нараўцы пройдзе прэзентацыя паэтычна-музычнага праекту “БЕРАГ” Алега Кабзара і Надзеі Артымовіч.

Гэліса – пачаткі гурту Helisa сягаюць у 2010 год, калі група сяброў з беларускага ліцэя ў Бельску, вырашыла, што хоча заняцца стварэннем музыкі. З таго часу гурт меў некалькі канцэртаў, расставанняў і вяртанняў. Цяпер студэнты беластоцкіх ВУЗаў пачынаюць крыху больш сур’ёзную забаву з музыкай, таму сёлетняя Бардаўская восень для іх цудоўная нагода, каб паказаць новы аўтарскі матэрыял. Гурт, якія акрэслівае сябе як “альтэрнатыва са шчопаццю post rock’а” выступіць на сцэне Бельскага Дому культуры ў часе суботняга канцэрту НОВЫЯ ПЛЫНІ (26 кастрычніка, а 18.00).

Гмінны Цэнтр культуры ў Гарадку – Фестываль традыцыйна наведае Гарадок. У межах праграмы Фестывалю, у пятніцу (25 кастрычніка, а 18.00) у Гмінным Цэнтры культуры ў Гарадку адбудзецца канцэрт лаўрэата леташняга Гран-пры фестывалю – гурту Нельга Забыць.

Гмінная публічная бібліятэка ў Нарве – У межах канцэртаў, якія спадарожнічаюць фестывалю, ў чацвер (24 кастрычніка, а 18.00) у Гміннай публічнай бібліятэцы ў Нарве пройдзе канцэрт Змітра Вайцюшкевіча.

Д

Дарафей Фіёнік – шырока вядомы этнограф, гісторык і закладальнік Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах. Калі яго запыталі б 10 гадоў таму, ці ён выступіў бы на сцэне, адказаў бы „Не, бо гэты перыяд майго жыцця ўжо пройдзены”. Аднак з нагоды дваццацігоддзя фестывалю ён робіць выключэнне і сваім выступам упрыгожыць пятнічны канцэрт ВЫТОКІ ў Бельскім Доме культуры (25 кастрычніка, а 18.00).

З

Задачы фінансуюцца са сродкаў бюджэту горада Беласток.

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra – Зміцер Вайцюшкевіч - гэта адзін з найбольш распазнавальных галасоў Бардаўскай восені, мульціінструменталіст, майстар імправізацыі. З 2001 г. ён звязаны з гуртом WZ Orkiestra. Цікавы стылем і разнароднасцю рэпертуар Змітра Вайцюшкевіча абапіраецца як на беларускім фальклоры, гэтак і на лірычных баладах. Вялізная папулярнасць і сімпатыя публікі – гэта шматгадовы эфект вялікага музычнага і сцэнічнага досведу Вайцюшкевіча ды цудоўнай прафесійнай падрыхтоўкі музыкаў, якія выступаюць разам з ім. Гурт выступіць на суботнім канцэрце НОВЫЯ ПЛЫНІ (Бельскі Дом культуры, 26 кастрычніка, а 18.00), а сам Вайцюшкевіч дасць сольны канцэрт ў Гміннай публічнай бібліятэцы ў Нарве (24 кастрычніка, а 18.00).

I

ILO&friends – сапраўдныя сябры фестывалю на чале з харызматычнай вакалісткай – Ілёнай Карпюк. Гурт дзейнічае з 2005 г., тады ж ён здабыў узнагароду на фестывалі “Бардаўская восень”. Музыка ILO&friends спалучае ў сабе традыцыі пошукаў на памежжы культур і адначасова з’яўляецца адлюстраваннем захопленасці і творчага неспакою музыкаў гурту. Гурт нядаўна закончыў запіс чацвёртага дыску. Што ён прадставіць у часе сёлетняга фестывалю дазнаемся на нядзельным канцэрце у Падляшскай Оперы і Філармоніі (27 кастрычніка, а 15.00).

К

Кася Камоцкая – ікона незалежнай музычнай сцэны Менску, адна з найважнейшых постацяў у сучаснай беларускай культуры. Асоба непакорная, абдораная аграмаднай харызмай, якая спявае толькі па-беларуску, сябруе з Бардаўскай восенню з яго першых фестываляў. Яе рэпертуар напоўнены эмоцыямі, а тэксты, якія яна выконвае ў паэтычны спосаб, кранаюць важныя грамадскія праблемы сучаснай Беларусі. Таксама і сёлета добра вядомыя публіцы «Сон у трамваі», «Белая лебедзь», «Мая краіна» прагучаць на сцэне Бельскага Дому культуры падчас канцэрту ВЫТОКІ (25 кастрычніка, а 18.00).

Конкурс – неад’емная частка Бардаўскай восені – гэта конкурс, які пачынае фестываль. Бардаўская восень неаднаразова была месцам дэбюту многіх цікавых беларускіх музыкаў, такіх як: Паліна Рэспубліка, Яўген Барышнікаў, Дар’я Кадамская, або таксама гуртоў: ILO&friends, Alta Mente, Re1ikt, Bosae Sonca. З году ў год колькасць канкурсантаў павялічваецца, што сведчыць пра ролю і ранг фестывалю ў беларускім музычным асяроддзі. Паводле традыцыі, у часе “юбілейных” Бардаў, у якасці выключэння адмаўляемся ад правядзення конкурснай часткі, а сцэну аддаём найлепшым выканаўцам з папярэдніх фестываляў.

Л

Людзі – ужо ў дваццаты раз Бельск Падляшскі стане сталіцай беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні, што было б немагчымым без заангажаванасці людзей, які стваралі, суарганізоўвалі і падтрымлівалі гэтую надзвычайную імпрэзу з першага фестывалю ў 1994 годзе. І хаця для адпаведнай падзякі яшчэ прыйдзе час, мы ўжо цяпер дзякуем усім людзям – творцам, удзельнікам, арганізатарам, сябрам ды спонсарам, якія падтрымлівалі і надалей падтрымліваюць Фестываль Беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень”. А асабліва дзякуем цудоўнай публіцы, якая ведае на памяць тэксты ўсіх гітоў Бардаўскай восені. ВЯЛІКАЕ ДЗЯКУЙ СЯБРЫ!

М

Міхал Анемпадыстаў – з’яўляецца аўтарам графічнага афармлення, вокладак ды ілюстрацыяў кніжак Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча, Наталкі Бабінай і іншых. Ён таксама з’яўляецца паэтам і аўтарам песенных тэкстаў Касі Камоцкай, а таксама гуртоў NRM i IQ48. З’яўляецца адказным за ідэю, канцэпцыю і тэксты культавага музычнага праекту Narodny Albom. Анемпадыстаў з’яўляецца стваральнікам графічнага афармлення альбомаў беларускіх незалежных музыкаў ды плакатаў многіх вядомых музычных фестываляў. Сёлета ён таксама запраектаваў плакат ХХ-га Фестывалю Беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень 2013”.

Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы – Фестываль традыцыйна наведвае Гайнаўку. У межах канцэртаў, якія суправаджаюць фестываль, у чацвер (24 кастрычніка, а 18.00) публіка, што збярэцца ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы зможа паслухаць выступ Касі Камоцкай ды гурту Re1ikt.

Н

Нельга Забыць – леташні лаўрэат Гран-пры Фестывалю Бардаўская восень. Гурт узнік у 2009 годзе спецыяльна для праекту “Леаніды ня вернуцца да зямлі…” на словы Уладзіміра Караткевіча. Цяпер гурт выконвае песні не толькі на словы Уладзіміра Караткевіча, але і аўтарскія песні Міхала Бараноўскага – лідэра гурту, з цудоўным глыбокім тэмбрам голасу. Фестывальная публіка зможа паслухаць гурт Нельга Забыць у часе двух канцэртаў: у пятніцу ў Гмінным Цэнтры культуры ў Гарадку (25 кастрычніка, а 18.00) ды ў суботу – на канцэрце НОВЫЯ ПЛЫНІ (Бельскі Дом культуры, 26 кастрычніка, а 18.00).

П

Падляшская Опера і Філармонія – Еўрапейскі Цэнтр Мастацтва - Фестываль “Бардаўская Восень” ужо ў другі раз з прыемнасцю будзе гасцяваць у новым будынку Падляшскай Оперы і Філармоніі (Беласток, вул. Адэская 1, 27 кастрычніка, а 15.00). Канцэрт, якія ўвянчае свята беларускіх бардаў ды выканаўцаў аўтарскай песні, сваімі выступамі ўпрыгожаць: Алесь Камоцкі ды Паліна Рэспубліка ды гурты: Белы Сон і ILO&friends.

Паліна Рэспубліка - аднагодка"Бардаўскай восені". Музычная з’ява 2011 году, тады яна атрымала Гран-пры XVIII Фестывалю. Захапляе вельмі меладычным голасам, сама піша тэксты і музыку. Чым здзівіць нас сёлета, даведаемся ў часе канцэрту ў Падляшскай Оперы і Філармоніі (27 кастрычніка, а 15.00).

Р

Рэалізавана дзякуючы датацыі Міністра Адміністрацыі і Лічбавізацыі.

Рэалізавана пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства ў Беластоку.

Re1ikt– гурт з незвычайным гучаннем, які паказвае, як цікава можна спалучыць адборны рок з музычнай паэзіяй. Re1ikt дэбютаваў на бардаўскай сцэне ў 2009 годзе і адразу здабыў узнагароду Гран-пры Фестывалю. Яго перамога разышлага шырокім рэхам у музычным асяроддзі і прывяла да шматлікіх запрашэнняў на фестывалі ў Польшчы, Беларусі і ва Ўкраіне. Гурт выступіць на двух канцэртах: у чацвер у Мезеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы (24 кастрычнік, а 18.00) ды ў суботу – на канцэрце НОВЫЯ ПЛЫНІ (Бельскі Дом Культуры, 26 кастрычніка, а 18.00).

С

Склеп з культурай Аб’яднання АБ-БА – гэта апошні прыпынак на фестывальнай мапе. Менавіта тут, ужо ў панядзелак (28 кастрычніка, а 18.00) адбудзецца сольны канцэрт Алеся Зайцава, лідэра гурту Bosae Sonca.

T

Тамаш Суліма – чарговы прадстаўнік Падляшша на фестывалі “Бардаўская восень”. Ён прымаў удзел у фестывальным конкурсе ўжо падлеткам. Цягам некалькіх фестываляў можна было пачуць у яго выкананні песні, напісаныя на ўласныя вершы, а таксама і музычную аранжыроўку вершаў беларускіх паэтаў. Тамаш Суліма вяртаецца спецыяльна на юбілейную “Бардаўскую восень” пасля перапынку ў некалькі гадоў. Пачуем яго на канцэрце НОВЫЯ ПЛЫНІ (Бельскі Дом культуры, 26 кастрычніка, а 18.00).

Ф

Фестываль – Фестываль Беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень” – гэта адзіны ў Польшчы ды найбольш прэстыжны, найвялікшы ды найстарэйшы ў свеце фестываль, якія прадстаўляе бардаўскую ды аўтарскую песню на беларускай мове. З 1994 г. на “бардаўскай” сцэне выступаюць найлепшыя выканаўцы беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні з Польшчы і Беларусі, менавіта таму фестываль атрымаў статус імпрэзы высокага ўзроўню. Усе папярэднія 19 фестываляў мелі вялізны поспех і стала ўпісалі “Бардаўскую восень” у культурны каляндар Падляшскага ваяводства ды ў творчай прасторы шматкультурнага грамадства Падляшша. Фестываль “Бардаўская восень” мае міжнародны характар і прызнаецца найбольш істотнай падзеяй у сваёй катэгорыі.

Ц

Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры - ШЧЫТЫ– у межах сёлетняга фестывалю, у суботу, 26 кастрычніка, а 12.00, у Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ШЧЫТЫ пройдзе дыскусія прысвечаная “Бардаўскай восені”. Дыскусію будуць суправаджаць музычныя ўспаміны запрошаных гасцей: Віктара Шалкевіча, Змітра Вайцюшкевіча, а таксама першых арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю.

Я

Яўген Барышнікаў – беларускі бард і мульціінструменталіст. Грае на гітары, дудзе, перкусіі, выступае з фолькавымі гуртамі. Ён сам арганізуе варштаты традыцыйных танцаў ды робіць даклады, прысвечаныя беларускай дударскай традыцыі. Сольна выступае з 2006 г. Лаўрэат многіх конкурсаў і фестываляў бардаўскай песні, між інш. Fest-A 2006 (Менск), OPPA 2009 (Варшава). Гэты таленавіты на многіх узроўнях музычнай экспрэсіі пераможца Гран-пры XVII Фестывалю Бардаўская восень 2010, выступіць на сцэне Бельскага Дому культуры на суботнім канцэрце НОВЫЯ ПЛЫНІ (26 кастрычніка, а 18.00).

Дзве дэкады Фестывалю Бардаўская Восень03.10.2013

Будзе паэтычна, лірычна, але, перад усім, сентыментальна. У апошнія выходныя кастрычніка, Фестываль Беларускай Бардаўскай ды Аўтарскай Песьні “Бардаўская восень” здуе на святочным торце ўжо 20 свечак.

Цягам трох вечароў (25 - 27 кастрычніка) у Бельску Падляшскім ды Беластоку будуць гасцяваць найлепшыя беларускія выканаўцы, якія прадстаўлялі сваю творчасць на “бардаўскай” сцэне ў дзве апошнія дэкады. Фэстываль традыцыйна наведае таксама іншыя падляскія мясцовасці, дзе пройдуць суправадзаючыя канцэрты. Гэта таксама нагода для своеасаблівага дыялогу з традыцыяй – акрамя творцаў маладога пакалення, выступяць і добра вядомыя класічныя барды ды творцы аўтарскіх песень, з якімі ўжо многія гады асацыюецца Фестываль.

– Для мяне тыя першыя фестывалі мелі спецыфічны клімат, бо былі нечым новым і захапляльным, а атмасфера ад пачатку была такой жа, вельмі цёплай, сардэчнай і сяброўскай – кажа Ігар Лукашук, арганізатар сёлетняга фестывалю.

Фактам з’яўляецца тое, што "Бардаўская Восень" надалей развіваецца, змяняюцца артысты, а на сцэне з’яўляюцца новыя гурты… Аднак, нязменнай застаецца ідэя “Бардаў” – адлюстраванне сучаснага стану аўтарскай песні ў многіх вымярэннях – ПА-БЕЛАРУСКУ. Менавіта для таго, каб паказаць, як фестываль развіўся за апошнія 20 гадоў, праграма “Бардаўскай Восені” была падзеленая на два блокі: ВЫТОКІ – у часе якога выступяць творцы, што ад пачатку стваралі атмасферу Фестывалю, ды НОВЫЯ ПЛЫНІ – дзе сваю творчасць прадставяць выканаўцы, якія заявілі пра сябе менавіта дзякуючы ўдзелу ў Фестывалі.

Дакладна можна сцвердзіць - "Бардаўская Восень" трывала заняла месца ў культурным календары не толькі Бельска, Беластока ці Падляшша, але і стала імпрэзай, якая стала прыжылася ў свядомасці беларусаў. Пра гэта можа сведчыць ўзрастаючая зацікаўленасць як гледачоў, гэтак і ўдзельнікаў Фестывалю ды СМІ з Польшчы і Беларусі.

Фестывальным канцэртам будзе спадарожнічаць дыскусійны панэль ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ШЧЫТЫ, прысвечаны “Бардаўскай Восені”. Акрамя таго, каб ушанаваць гэты цудоўны юбілей, арганізатары звяртаюцца да ўсіх сяброў “Бардаў” з просьбай дасылаць здымкі з папярэдніх фестываляў. Здымкі можна дасылаць да 10 кастрычніка на адрас bardauskaja.vosien@gmail.com. Усе перасланыя здымкі з’явяцца на старонцы фестывалю www.vosien.org ды на профілі ў Facebook’у, а выбраныя – на адмыслова падрыхтаванай з гэтай нагоды выставе.

Падрабязная праграма фестывалю неўзабаве на www.vosien.org.

Фестываль арганізуецца пры падтрымцы Міністра Адміністрацыі і Лічбавізацыі Польшчы, горада Беласток (Гарадская Управа ў Беластоку) ды Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводства ў Беластоку.

20 гадоў мінула...09.09.2013

Якраз такім дасягненнем можа пахваліцца "Бардаўская Восень". Гэты незабыўны юбілей хочам адзначыць у адмысловы спосаб.

Аднак, каб гэта магло здзейсніцца, звяртаемся з просьбай да ўсіх сяброў Бардаўскай даслаць здымкі з папярэдніх выпускаў фэстывалю на адрас bardauskaja.vosien@gmail.com да 10 кастрычніка.

А ўжо сёння запрашаем на ХХ Фэстываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песьні "Бардаўская Восень", які пройдзе з 25 па 27 кастрычніка 2013 года.

Пераможцы "Бардаўскай восені 2012"27.10.2012

Узнагароду Grand Prix ХІХ Фэстывалю Беларускай Бардаўскай ды Аўтарскай Песьні "Бардаўская Восень 2012" ды узнагароду ад Польскага Радыё Беласток (запіс у студыі) атрымаў гурт Нельга Забыцыь.

Іншыя ўзнагародзаныя выканаўцы:

Сьвятлана Трапук - Узнагарода ад Беларускага Радыё "Рацыя"

гурт Дзівасіл - Узнагарода ад аб'яднання Бельская кааліцыя

гурт Геліса з Бельска Падляшскага - узнагарода ад старасты бельскага павету ды узнагарода ад Ірэны і Канстанціна Сахарчукоў.

Фота-галерэя12.11.2012

Запрашаем паглядзець здымкі з сёлетняга фэстывалю "Бардаўская восень 2012".


  • Бардаўская Вoceнь 2012
  • Бардаўская Вoceнь 2012
  • Бардаўская Вoceнь 2012
  • Бардаўская Вoceнь 2012

Сонца схавалася за хмарамі, туман, дождж, пажоўклае лісце — гэта знак, што восень уладарыць напоўніцу і час на Фестываль "Бардаўская Восень"!24.10.2012

Спяваная паэзія, аўтарскія песні і сатырычны погляд на рэчаіснасць па-беларуску – усё гэта можна будзе пачуць у часе Фестывалю бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2012", які распачынаецца ў бліжэйшыя выходныя. Арганізатарам Фестывалю, які 19-ты рах госціць на Падляшшы, з’яўляецца Звяз Беларускай Моладзі. „Бардаўская Восень” гэта адзін з тых фестываляў, дзе ад самага пачатку можна было паслухаць больш смелай творчасці. Праз 19 гадоў нічога не змянілася, а "Барды" надалей збіраюць выключных творцаў і уражлівую публіку.

Падчас 5 фестывальных дзён(25 – 29 кастрычніка) аматары бардаўскай песні змогуць прыняць удзел у канцэртах, на якіх выступяць як вядомыя і любімыя беларускія творцы, гэтак і маладыя, што толькі робяць першыя крокі на "бардаўскай сцэне. Побач з "ветэранамі" Фестывалю - Лявонам Вольскі, Змітром Вайцюшкевічам & W-Z Orkiestry, Віктарам Шалкевічам, Алегам Кабзаром, гуртамі Bosae Sonca, ILO & Friends ды Re1ikt - выступяць дэбютанты: HandmadE, Sunduk ды Паліна Respublika, якія заблішчэла падчас мінулагодніх „Бардаў”, дзе заваявала Гран-пры Фестывалю і з таго часу надалей даказвае, што яе прысутнасць на сцэне не выпадковая.

"Бардаўская Восень" з самага пачатку ставіць на майстэрскі падыход да слова. Таму, ўжо сёння (чацвер, 25 кастрычніка) у Гміннай Публічнай бібліятэцы ў Нарве свае вершы будзе чытаць вядомая беларуская паэтка Надзея Артымовіч, а іх музычную інтэрпрэтацыю прадставіць Алег Кабзар у межах супольнага праекту “Бераг”.

Аднак "Бардаўская Восень" перадусім асацыюецца ў Бельскам Падляшскім. Тут на сцэне Бельскага Дома Культуры, традыцыйна пройдуць галоўныя канцэрты фестывалю. У пятніцу, 26 кастрычніка, прадставяць сябе удзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі. Сёлета ў адборы да конкурсу, які прайшоў у Менску, прыняла ўдзел рэкордная колькасць музыкаў. Гэта сведчыць пра ролю, якую Фестываль выконвае у Беларусі, ды пра ўзровень падзеі ў беларускім музычным асяроддзі. Таксама ў пятніцу на фестывальнай сцэне выступіць Паліна Рэспубліка (пераможца леташняга конкурсу фестывалю), гурт Handmade (з першым канцэртам у Польшчы), а таксама вядомы беларускі бард ды шоўмэн Віктар Шалкевіч. У часе суботняга канцэрту даведаемся, хто перамог у пятнічным конкурсе. Таксама выступяць зоркі фестывалю. Зайграюць: вядомы падляшскім гледачам Re1ikt, гурт Sunduk з харызматычнай вакалісткай Ганнай Хітрык, беластоцкі ILO & friends ды легенда беларускай незалежнай сцэны Лявон Вольскі.

Некалькі гадоў "Бардаўская Восень" гасцюе ў сталіцы Падляшша -Беластоку. Сёлета ў новым гмаху Падляшскай Оперы і Філармоніі прадставіць сябе пераможца Grand Prix ды госці фестывалю: Bosae Sonca (са спецыяльна падрыхтаванай акустычнай праграмай), гурт-гаспадар ILO & friends ды вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч пад акампанемент слыннага W-Z Orkiestra.

Як і ў папярэднія гады, "Бардаўская Восень" будзе гасцяваць таксама ў Гарадку (пятніца), Гайнаўцы (нядзеля) ды ў Цэнтры Адукацыі ды Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах-Дзенцялова(панядзелак). На фестывальную мапу ўпершыню патрапяць і Дубічы Царкоўныя (нядзеля).

Фестываль "Бардаўская Восень" - гэта найстарэйшы такога кшталту фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні. Класічныя барды, стваральнікі аўтарскіх песень ды акустычныя праграмы рок-гуртоў. "Бардаўская Восень" - гэта фестываль, якія стараецца адлюстроўваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні у многіх плашчынах, спалучаючы ў сабе розныя стылі накірункі. З 1994 г. на „бардаўскай” сцэне прадстаўленыя найлепшыя выканаўцы, што прэзентуюць гэты гатунак музыкі.

Пяць дзён, сем мясцовасцяў і дзесяць выканаўцаў. Праграма Фестывалю "Бардаўская Восень 2012" ужо вядомая! 12.10.2012

Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, Віктар Шалкевіч, Алег Кабзар, Bosae Sonca, ILO & Friends, Palina Respublika, HandmadE, Re1ikt ды Sunduk – гэта зоркі сёлетняга, ужо 19-га Фестывалю Беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская восень" 2012.беларускай аўтарскай песні на розных узроўнях, спалучаючы ў сабе розныя стылі і накірункі.

"Бардаўская Восень" з самага пачатку ставіць на майстэрскі падыход да слова. Таму, ўжо ў чацвер, 25 кастрычніка, у Гміннай Публічнай бібліятэцы ў Нарве свае вершы будзе чытаць вядомая беларуская паэтка Надзея Артымовіч, а іх музычную інтэрпрэтацыю прадставіць Алег Кабзар у межах супольнага праекту “Бераг”.

Аднак "Бардаўская Восень" перадусім асацыюецца ў Бельскам Падляшскім. Тут на сцэне Бельскага Дома Культуры, традыцыйна пройдуць галоўныя канцэрты фестывалю. У пятніцу, 26 кастрычніка, прадставяць сябе удзельнікі конкурснай часткі з Польшчы і Беларусі. Сёлета ў адборы да конкурсу, які прайшоў у Менску, прыняла ўдзел рэкордная колькасць музыкаў. Гэта сведчыць пра ролю, якую Фестываль выконвае у Беларусі, ды пра ўзровень падзеі ў беларускім музычным асяроддзі. Таксама ў пятніцу на фестывальнай сцэне выступіць Паліна Рэспубліка (пераможца леташняга конкурсу фестывалю), гурт Handmade (з першым канцэртам у Польшчы), а таксама вядомы беларускі бард ды шоўмэн Віктар Шалкевіч. У часе суботняга канцэрту даведаемся, хто перамог у пятнічным конкурсе. Таксама выступяць зоркі фестывалю. Зайграюць: вядомы падляшскім гледачам Re1ikt, гурт Sunduk з харызматычнай вакалісткай Ганнай Хітрык, беластоцкі ILO & friends ды легенда беларускай незалежнай сцэны Лявон Вольскі.

Некалькі гадоў "Бардаўская Восень" гасцюе ў сталіцы Падляшша -Беластоку. Сёлета ў новым гмаху Падляшскай Оперы і Філармоніі прадставіць сябе пераможца Grand Prix ды госці фестывалю: Bosae Sonca (са спецыяльна падрыхтаванай акустычнай праграмай), гурт-гаспадар ILO & friends ды вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч пад акампанемент слыннага W-Z Orkiestra. Як і ў папярэднія гады, "Бардаўская Восень" будзе гасцяваць таксама ў Гарадку (пятніца), Гайнаўцы (нядзеля) ды ў Цэнтры Адукацыі ды Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах-Дзенцялова(панядзелак). На фестывальную мапу ўпершыню патрапяць і Дубічы Царкоўныя (нядзеля).

Сёлета Фестываль "Бардаўскай Восень" будзе праходзіць ужо дзевятнаццаты раз. Гэта надалей найбольша не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце фестываль такога тыпу прысвечаны беларускім бардам. Штогод на фестывальнай сцэне выступаюць зоркі беларускай сцэны аўтарскай песні, дзякуючы чаму "Бардаўская Восень" атрымала стутус імпрэзы высокай мастацкай якасці.

З праграмай можна пазнаёміцца у рубрыцы "Праграма".

Як кожны год разам з надыходам восені, набліжаецца Фестываль "Бардаўская восень!"25.09.2012

Бардаўскія песні, заангажаваныя тэксты, але таксама сатырычны погляд на рэчаіснасць – усё гэта можна будзе пачуць падчас Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2012" (26-28 кастрычніка 2012 г.)

Сёлета фестываль будзе праходзіць у 19 раз. Без сумневу гэта найбольшы, не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце, фестываль, на якім выступаюць беларускія барды.

Як штогод, сёлета выступяць зоркі беларускай сцэны, сярод іх Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і W-Z Orkiestra, Віктар Шалкевіч. На сцэне хопіць месца таксама і для выканаўцаў, якія дасягнулі сваіх поспехаў між іншымі таксама дзякуючы ўдзелу ў конкурснай частцы "Бардаўскай восені" - Bosae Sonca, ILO & Friends, Паліна Рэспубліка ды Алег Кабзар.

Не абыдзецца і без музычных прэм'ераў. Дастаткова ўспомніць першы ў Польшчы канцэрт гурту HandmadE.

Сёлетнюю "Бардаўскую восень" пачне конкурсная частка (26 кастрычніка). Гэты конкурс неаднойчы быў месцам дэбюту многіх цікавых беларускіх музыкаў, у тым ліку: Паліны Рэспублікі, Яўгена Барышнікава, Дарыі Кадамскай ды гуртоў Alta Mente, Re1ikt, Bosae Sonca. Канцэрты у рамках Фестывалю "Бардаўская восень", апрача Бельскага дома культуры пройдуць у Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове, Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку, Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ды Дубічах Царкоўных. У нядзелю (28 кастрычніка) запрашаем у новы будынак Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку. На ўсе канцэрты ўваход бясплатны.

Festiwal organizowany jest przy wsparciu finansowym Ministra Administracji i Cyfryzacji, Miasta Białegostoku (Urząd Miejski w Białymstoku) oraz Urzędu Marszałkowskiego Województwa Podlaskiego w Białymstoku.

Кантакт да арганізатара:
Ігар Лукашук - tel. +48 602 383 927, e-mail: igor.lukaszuk@szczyty.org
Міхал Троц - tel. +48 500 123 065, e-mail: michal.troc@szczyty.org

Гурт HandmadE ўпершыню ў Польшчы!21.09.2012

У час Фэстывалю "Бардаўская Восень" на сцэне Бельскага Дома Культуры выступіць адзін з больш надзейных гуртоў беларускай незалежнай сцэны.

А ўжо сёння можаце паслухаць дэбютны альбом гурта пад загалоўкам «DEMO. The Music from Unfreedom», даступнага на Тузіне гітоў - http://tuzin.fm/handmade/%20HANDMADE.

"Бардаўская Восень 2012" - першыя інфармацыі 13.09.2012

Ведаем ужо першыя зоркі сёлетняга выпуску Фэстывалю беларсукай бардаўскай ды аўтарскай песьні "Бардаўская Восень 2012"!

Фэстываль пройдзе з 26 па 28 кастрычніка між іншымі ў Бельску-Падляшскім, Беластоку, Шчытах-Дзенцялове ды іншых мясцовасцях.

З новымі праграмамі ды аранжыроўкамі выступяць добравядомыя публіцы выканаўцы. Будуць таксама прэм'еры і дэбюты!

Свой удзел у фэстывалі пацьвердзілі ўжо:
Ilo & Friends
Bosae Sonca
Паліна Рэспубліка (лаўрэат Бардаўскай Восені 2011)
ды іншыя.

Хто канкрэтна? Пра гэтае ўжо неўзабаве на www.vosien.org

Адбор у конкурс Фэстывалю "Бардаўская Восень 2012" для выканаўцаў з Польшчы08.09.2012

Зьвяз Беларускай Моладзі абвяшчае адбор у конкурс ХІХ Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2012" для выканаўцаў з Польшчы.

Ахвотныя прыняць удзел у конкурсе павінны да 15 кастрычніка даслаць электроннай поштай на адрас sonca@sonca.org, або у традыцыйнай форме (бярэцца пад увагу дзень даручэння) на адрас (Зьвяз Беларускай Моладзі, Шчыты-Дзеньцялова 5, 17-106 Орля) запіс 2 песень ды наступныя дадзеныя: імя, прозвішча, дата нараджэння, тэлефон, e-mail.

Асобы адабраныя на конкурс у час Бардаўскай Восені атрымаюць непасрэдную інфармацыю да 20 кастрычніка.

Кантакт да арганізатара:
Ігар Лукашук - tel. +48 602 383 927, e-mail: igor.lukaszuk@szczyty.org
Міхал Троц - tel. +48 500 123 065, e-mail: michal.troc@szczyty.org

Відэазапісы з Фэстывалю "Бардаўская Восень 2011"13.11.2010

На сайце даступныя ўжо відэазапісы з канцэртаў Фэстывалю "Бардаўская Восень 2011".

Тых хто пабываў на фэстывалі запрашаем паўспамінаць, той хто не быў зможа адчуць атмасферу сёлетняй Бардаўскай.

  • Паліна Рэспубліка - Гадзіннік
  • W-Z Orkiestra & Зьміцер Вайцюшкевіч Kрасуня вясна

Фота-галерэя01.11.2010

Запрашаем паглядзець здымкі з сёлетняга фэстывалю "Бардаўская восень 2011".


  • Бардаўская Вoceнь 2011
  • Бардаўская Вoceнь 2011
  • Бардаўская Вoceнь 2011
  • Бардаўская Вoceнь 2011

Удзельнікі конкурснай часткі03.10.2011

У конкурснай частцы сёлетняга фэстывалю "Бардаўская Восень" выступяць выканаўцы, якія ўжо вядомыя бельскай публіцы ды тыя, хто на фэстывалі зайграе упершыню.

Запрашаем паглядзець рубрыку "Конкурс" дзе змешчаны інфармацыі пра ўдзельнікаў сёлетняга конкурсу.

Ведаем ужо гасцей XVIII Фэстывалю "Бардаўская Восень 2011"27.09.2010

Ведаем ужо гасцей XVIII Фэстывалю Беларускай Бардаўскай ды Аўтарскай Песні "Бардаўская Восень 2011", які пройдзе з 21 па 23 кастрычніка. У час фэстывалю выступяць:

W-Z Orkiestra

ILO & Friends

Рэлікт

Bosae Sonca

Віктар Шалкевіч

Ріма

Алег Кабзар

Яўген Барышнікаў

Дарыя Кадамская

Канцэрты у рамках фэстывалю пройдуць у Бельску-Падляшскім, Беластоку, Гайнаўцы, Гарадку, Шчытах-Дзенцялове ды Тэрэмісках.

Дакладная праграма сёлетняй "Бардаўскай Восені" ужо неўзабаве.


Пачаўся прыём заяваў на «Бардаўскую восень — 2011»21.08.2010

Зьвяз беларускай моладзі ў Польшы традыцыйна пачынае «Бардаўскую восень» з набору заявак на ўдзел у конкурсе, якія будуць прымацца да 10 верасьня. Усе канкурсанты зьбяруцца на адборы ў Менску ў сярэдзіне верасьня, дзе журы адбярэ ўдзельнікаў фэстывалю, якія паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы. Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы шляхам інтэрнэт-галасаваньня абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў».

Бардаўская Восень Традыцыя — рэч на сёньняшні дзень даволі рэдкая і таму каштоўная. Фэстываль «Бардаўская восень» адной з такіх каштоўнасьцяў і зьяўляецца, бо хіба найбольш за ўсе астатнія праявы беларускамоўнай музыкі трымаецца традыцыі. Ужо каторы год адзіны ў сваім родзе фэст беларускамоўнай аўтарскай песьні захоўвае своеасаблівы музычны стыль, атмасфэру, фармат ды месца правядзеньня, але й адначасова крочыць у нагу з часам, не прамінаючы экспэрымэнты ды актуальныя музычныя кірункі ў беларускамоўнай песьні.

Не выключэньнем стане і восень 2011. Традыцыйна ў сярэдзіне верасьня ў Менску адбудзецца канцэртны адборачны тур на конкурсную праграму фэстывалю ў Бельску-Падляскім. Напрыканцы ж кастрычніка лепшыя маладыя барды ды акустычныя гурты сыйдуцца ў конкурснай праграме фэсту, а самыя адметныя выканаўцы акустычнай беларускамоўнай аўтарскай музыкі прэзэнтуюць свае канцэртныя праграмы са сцэны Бельскага дому культуры ды навакольных канцэртных пляцовак Беласточчыны. Між імёнаў «Бардаўскай восені», якая сёлета пройдзе ўжо ў 18-ы раз, варта ўзгадаць пачынальнікаў фэсту. Гэта Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч і Сяржук Сокалаў-Воюш, а таксама традыцыйныя яго ўдзельнікі, як Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі ды іншыя.

Сёлета арганізатары фэстывалю са Зьвязу беларускай моладзі традыцыйна пачынаюць «Бардаўскую восень» з набору заявак на ўдзел у конкурснай праграме, якія будуць прымацца да 10 верасьня. Усе канкурсанты зьбяруцца на канцэртным конкурсным адборы ў Менску ў сярэдзіне верасьня, дзе кваліфікаваным журы будуць адабраныя ўдзельнікі фэстывалю, якія паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы «Бардаўскай восені — 2011». Каб узяць удзел у конкурсным адборы варта даслаць запоўненую анкету ўдзельніка ды свае дэма-запісы на скрыню арганізатараў adbor@vosien.org да 10 верасьня. Удзел у фэстывалі могуць узяць аўтары-выканаўцы ды акустычныя гурты, якія сьпяваюць па-беларуску.

Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы «Бардаўскай восені» шляхам інтэрнэт-галасаваньня абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў».

Сам фэстываль адбудзецца на Беласточчыне з 21-га па 23-га кастрычніка, але для маладых бардаў Беларусі «Бардаўская восень» пачынаецца ўжо сёньня — чакаем вашых заяваў!

Спампаваць заяву да ўдзелу ў «Бардаўскай восені — 2011»


Відэазапісы з Фэстывалю "Бардаўская Восень 2010"01.11.2010

На сайце даступныя ўжо відэазапісы з канцэртаў Фэстывалю "Бардаўская Восень 2010".

Тых хто пабываў на фэстывалі запрашаем паўспамінаць, той хто не быў зможа адчуць атмасферу сёлетняй Бардаўскай.

  • Яўген Барышнікаў
  • Тамаш Суліма - Дык што

Фота-галерэя27.10.2010

Запрашаем паглядзець здымкі з сёлетняга фэстывалю "Бардаўская восень 2010".

Пераможцы "Бардаўскай Восені 2010"26.10.2010

Узнагароду Grand Prix XVII Фэстывалю беларускай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010" атрымаў Яўген Барышнікаў

Іншыя узнагароджаныя выканаўцы:

гурт Індра - Узнагарода бельскай беларускай суполкі ды Зьвязу Беларускай Моладзі

гурт Інфра-чырвоны-выдых - Узнагарода бельскай беларускай суполкі ды Зьвязу Беларускай Моладзі

гурт Бетон - Узнагарода бельскага старасты

Удзельнікаў конкурснай часткі Фэстывалю "Бардаўская Восень" ацаняда журы усаставе:

Міхал Анемпадыстаў

Зьміцер Вайцюшкевіч

Андрэй Сцепанюк

Змены ў праграме18.10.2010

У праргаме сёлетняй "Бардаўскай Восені" паявіліся змены.

З новай актуальнай праграмай можна пазнаёміцца у рубрыцы "Праграма".

Новы сайт Фэстывалю08.10.2010

Вітаем на новым сайце Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень".

Бардаўская восень гэта ўжо 16 гадоў гісторыі. У гэтым годзе фестываль пройдзе ў 17 раз. У сувязі з гэтым мы вырашылі стварыць гэты сайт, каб не толькі інфармаваць пра ўсё, што звязанае з сёлетняй Бардаўскай Восенню, але перш за ўсё паказаць гісторыю гэтага фэстывалю.

На нашым сайце зможаце знайсці інфармацыі пра папярэднія выпускі фэстывалю "Бардаўская Восень": архіўныя здымкі, артыкулы пра фэстываль, а нават архіўныя запісы з фэстывальных канцэртаў.

Важная частка сайту vosien.org гэта таксама інфармацыі пра сёлетнюю 17 Бардаўскую Восень: праграма фэстывалю ды інфармацыі пра ўдзельнікаў з далучанымі песнямі канкурсантаў.

Запрашаем на наш сайт.

Дзякуем усім, хто на працягу столькіх гадоў даў "Бардаўскай Восені" свой талент, словы, музыку, працу ды фінансавую падтрымку.

Зьвяз Беларускай Моладзі

Бардаўская Восень 201007.10.2010

Як кожны год напрыканцы кастрычніка Падляшша наведае бардаўская ды аўтарская песня. Ужо 17 раз пройдзе тут Фэстываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010".

22 кастрычніка Бельскі дом культуры

23 кастрычніка Бельскі дом культуры, Гарадок, Тэрэміскі

24 кастрычніка Беластоцкі лялячны тэатр, Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы

Выступяць: Лявон Вольскі, Рэлікт, Таццяна Беланогая, Ilo & Friends, Алег Кабзар, В-З Аркестр ды іншыя.

Пачатак канцэртаў у Бельску Падляшскім у 18 гадзін, у Беластоку ў 15 гадзін.

Жывая трансляцыя з канцэртаў у эфіры Радыё Рацыя.

Запрашае Зьвяз Беларускай Моладзі.

Падрабязны план сёлетняга фэстывалю "Бардаўская Восень" у рубрыцы "Праграма".

Удзельнікі конкурснай часткі06.10.2010

У конкурснай частцы XVII Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010" прыме ўдзел 11 выканаўцаў з Падляшша ды Беларусі.

Як штогод канкурсанты будуць змагацца за ўзнагароду Grand Prix "Бардаўскай Восені".

У рубрыцы "Конкурс" можна пазнаёміцца з інфармацыямі пра ўдзельнікаў конкурсу ды паслухаць іх музыку.

Запрашаем!

Інтэрв'ю з Ігарам Лукашуком12.09.2010

Інтэрв'ю з намеснікам старшыні ЗБМ Ігарам Лукашуком пра Фэстываль Бардаўская Восень у перадачы Культурнае Бязмежжа на Радыё Рацыя (03.09.2010).

Адбор удзельнікаў конкурсу10.09.2010

Зьвяз Беларускай Моладзі абвяшчае адбор на конкурс падчас ХVІІ Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010".

Інфармацыя для ўдзельнікаў з польскага боку:

Кожны хто хоча выступіць падчас сёлетняга конкурсу ў рамках "Бардаўскай Восені" павінен даслаць дэма-запіс 2-3 сваіх песень на беларускай мове на электронны адрас sonca@sonca.org або поштай на адрас Lipowa 4 p.221 15-427 Białystok.

На заяўкі чакаем да канца верасня.

Дадатковыя інфармацыі: тэл. 516 806 520 або 602 383 927; e-mail sonca@sonca.org

Праграма ХХ4 Фэстывалю "Бардаўская Восень 2017"

3 лістапада 2017 г. (пятніца)

18.00 Бельск-Падляшскі - Бельскі Дом Культуры

Адкрыццё Фестывалю

Конкурсная частка

Канцэрт Зорак:

BosaeSonca

Яўген Барышнікаў

ILO&friends

Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra

4 лістапада 2017 г. (субота)

18.00 Бельск-Падляшскі - Бельскі Дом Культуры

Канцэрт Лаўрэатаў Конкурсу

Канцэрт Зорак:

Пэрцэпцыя

Дуэт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага

Алесь Камоцкі

NAVI BAND

5 лістапада 2017 г. (нядзеля)

15.00 Беласток - Кафэ "Фама"

Канцэрт Лаўрэата Узнагароды Grand Prix

Канцэрт Зорак:

Праект «Hostel» Андруся Такінданга і Аляксандра Ясінскага

NAVI BAND

Праграма суправаджальных мерапрыемстваў

2 лістапада 2017 г. (чацвер)

18.00 Орля – Гмінная публічная бібліятэка

Канцэрт:

Алесь Камоцкі


18.00 Нарва – Гмінная публічная бібліятэка

Канцэрт:

Яўген Барышнікаў


18.00 Нараўка – Гмінны асяродак культуры

Канцэрт:

Сяржук Доўгушаў


6 лістапада 2017 г. (панядзелак)

13.30 Гайнаўка - Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы

Канцэрт / сустрэча:

NAVI BAND


18.00 Шчыты-Дзенцялова – Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры

Канцэрт / сустрэча:

Алесь Камоцкі


На ўсе канцэрты ўваход вольны.

Чарговасць выступаў можа памяняцца.

Кантакт

ШЧЫТЫ – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры

Шчыты-Дзеньцялова 5

17-106 Орля

e-mail: sonca@sonca.org

NIP: 542-27-51-205

REGON: 050817185

Старшыня Зьвязу

Ігар Лукашук

tel. +48 602 383 927

e-mail: festiwal@vosien.org