• На сайце даступныя ўжо відэазапісы з канцэртаў Фэстывалю "Бардаўская Восень 2011".
Тых хто пабываў на фэстывалі запрашаем паўспамінаць, той хто не быў зможа адчуць атмасферу сёлетняй Бардаўскай.
• Запрашаем паглядзець здымкі з сёлетняга фэстывалю "Бардаўская восень 2011".
• У конкурснай частцы сёлетняга фэстывалю "Бардаўская Восень" выступяць выканаўцы, якія ўжо вядомыя бельскай публіцы ды тыя, хто на фэстывалі зайграе упершыню.
Запрашаем паглядзець рубрыку "Конкурс" дзе змешчаны інфармацыі пра ўдзельнікаў сёлетняга конкурсу.
• Ведаем ужо гасцей XVIII Фэстывалю Беларускай Бардаўскай ды Аўтарскай Песні "Бардаўская Восень 2011", які пройдзе з 21 па 23 кастрычніка. У час фэстывалю выступяць:
• W-Z Orkiestra
• ILO & Friends
• Рэлікт
• Bosae Sonca
• Віктар Шалкевіч
• Ріма
• Алег Кабзар
• Яўген Барышнікаў
• Дарыя Кадамская
Канцэрты у рамках фэстывалю пройдуць у Бельску-Падляшскім, Беластоку, Гайнаўцы, Гарадку, Шчытах-Дзенцялове ды Тэрэмісках.
Дакладная праграма сёлетняй "Бардаўскай Восені" ужо неўзабаве.
• Зьвяз беларускай моладзі ў Польшы традыцыйна пачынае «Бардаўскую восень» з набору заявак на ўдзел у конкурсе, якія будуць прымацца да 10 верасьня. Усе канкурсанты зьбяруцца на адборы ў Менску ў сярэдзіне верасьня, дзе журы адбярэ ўдзельнікаў фэстывалю, якія паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы. Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы шляхам інтэрнэт-галасаваньня абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў».
Бардаўская Восень Традыцыя — рэч на сёньняшні дзень даволі рэдкая і таму каштоўная. Фэстываль «Бардаўская восень» адной з такіх каштоўнасьцяў і зьяўляецца, бо хіба найбольш за ўсе астатнія праявы беларускамоўнай музыкі трымаецца традыцыі. Ужо каторы год адзіны ў сваім родзе фэст беларускамоўнай аўтарскай песьні захоўвае своеасаблівы музычны стыль, атмасфэру, фармат ды месца правядзеньня, але й адначасова крочыць у нагу з часам, не прамінаючы экспэрымэнты ды актуальныя музычныя кірункі ў беларускамоўнай песьні.
Не выключэньнем стане і восень 2011. Традыцыйна ў сярэдзіне верасьня ў Менску адбудзецца канцэртны адборачны тур на конкурсную праграму фэстывалю ў Бельску-Падляскім. Напрыканцы ж кастрычніка лепшыя маладыя барды ды акустычныя гурты сыйдуцца ў конкурснай праграме фэсту, а самыя адметныя выканаўцы акустычнай беларускамоўнай аўтарскай музыкі прэзэнтуюць свае канцэртныя праграмы са сцэны Бельскага дому культуры ды навакольных канцэртных пляцовак Беласточчыны. Між імёнаў «Бардаўскай восені», якая сёлета пройдзе ўжо ў 18-ы раз, варта ўзгадаць пачынальнікаў фэсту. Гэта Алесь Камоцкі і Кася Камоцкая, Віктар Шалкевіч і Сяржук Сокалаў-Воюш, а таксама традыцыйныя яго ўдзельнікі, як Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі ды іншыя.
Сёлета арганізатары фэстывалю са Зьвязу беларускай моладзі традыцыйна пачынаюць «Бардаўскую восень» з набору заявак на ўдзел у конкурснай праграме, якія будуць прымацца да 10 верасьня. Усе канкурсанты зьбяруцца на канцэртным конкурсным адборы ў Менску ў сярэдзіне верасьня, дзе кваліфікаваным журы будуць адабраныя ўдзельнікі фэстывалю, якія паедуць у Польшчу ды пазмагаюцца за прызавыя месцы «Бардаўскай восені — 2011». Каб узяць удзел у конкурсным адборы варта даслаць запоўненую анкету ўдзельніка ды свае дэма-запісы на скрыню арганізатараў adbor@vosien.org да 10 верасьня. Удзел у фэстывалі могуць узяць аўтары-выканаўцы ды акустычныя гурты, якія сьпяваюць па-беларуску.
Як і летась аднаго з удзельнікаў конкурснай праграмы «Бардаўскай восені» шляхам інтэрнэт-галасаваньня абяруць наведнікі парталу «Тузін Гітоў».
Сам фэстываль адбудзецца на Беласточчыне з 21-га па 23-га кастрычніка, але для маладых бардаў Беларусі «Бардаўская восень» пачынаецца ўжо сёньня — чакаем вашых заяваў!
Спампаваць заяву да ўдзелу ў «Бардаўскай восені — 2011»
• На сайце даступныя ўжо відэазапісы з канцэртаў Фэстывалю "Бардаўская Восень 2010".
Тых хто пабываў на фэстывалі запрашаем паўспамінаць, той хто не быў зможа адчуць атмасферу сёлетняй Бардаўскай.
• Запрашаем паглядзець здымкі з сёлетняга фэстывалю "Бардаўская восень 2010".
• Узнагароду Grand Prix XVII Фэстывалю беларускай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010" атрымаў Яўген Барышнікаў
Іншыя узнагароджаныя выканаўцы:
гурт Індра - Узнагарода бельскай беларускай суполкі ды Зьвязу Беларускай Моладзі
гурт Інфра-чырвоны-выдых - Узнагарода бельскай беларускай суполкі ды Зьвязу Беларускай Моладзі
гурт Бетон - Узнагарода бельскага старасты
Удзельнікаў конкурснай часткі Фэстывалю "Бардаўская Восень" ацаняда журы усаставе:
Міхал Анемпадыстаў
Зьміцер Вайцюшкевіч
Андрэй Сцепанюк
• У праргаме сёлетняй "Бардаўскай Восені" паявіліся змены.
З новай актуальнай праграмай можна пазнаёміцца у рубрыцы "Праграма".
• Вітаем на новым сайце Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень".
Бардаўская восень гэта ўжо 16 гадоў гісторыі. У гэтым годзе фестываль пройдзе ў 17 раз. У сувязі з гэтым мы вырашылі стварыць гэты сайт, каб не толькі інфармаваць пра ўсё, што звязанае з сёлетняй Бардаўскай Восенню, але перш за ўсё паказаць гісторыю гэтага фэстывалю.
На нашым сайце зможаце знайсці інфармацыі пра папярэднія выпускі фэстывалю "Бардаўская Восень": архіўныя здымкі, артыкулы пра фэстываль, а нават архіўныя запісы з фэстывальных канцэртаў.
Важная частка сайту vosien.org гэта таксама інфармацыі пра сёлетнюю 17 Бардаўскую Восень: праграма фэстывалю ды інфармацыі пра ўдзельнікаў з далучанымі песнямі канкурсантаў.
Запрашаем на наш сайт.
Дзякуем усім, хто на працягу столькіх гадоў даў "Бардаўскай Восені" свой талент, словы, музыку, працу ды фінансавую падтрымку.
Зьвяз Беларускай Моладзі
• Як кожны год напрыканцы кастрычніка Падляшша наведае бардаўская ды аўтарская песня. Ужо 17 раз пройдзе тут Фэстываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010".
22 кастрычніка Бельскі дом культуры
23 кастрычніка Бельскі дом культуры, Гарадок, Тэрэміскі
24 кастрычніка Беластоцкі лялячны тэатр, Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы
Выступяць: Лявон Вольскі, Рэлікт, Таццяна Беланогая, Ilo & Friends, Алег Кабзар, В-З Аркестр ды іншыя.
Пачатак канцэртаў у Бельску Падляшскім у 18 гадзін, у Беластоку ў 15 гадзін.
Жывая трансляцыя з канцэртаў у эфіры Радыё Рацыя.
Запрашае Зьвяз Беларускай Моладзі.
Падрабязны план сёлетняга фэстывалю "Бардаўская Восень" у рубрыцы "Праграма".
• У конкурснай частцы XVII Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010" прыме ўдзел 11 выканаўцаў з Падляшша ды Беларусі.
Як штогод канкурсанты будуць змагацца за ўзнагароду Grand Prix "Бардаўскай Восені".
У рубрыцы "Конкурс" можна пазнаёміцца з інфармацыямі пра ўдзельнікаў конкурсу ды паслухаць іх музыку.
Запрашаем!
• Інтэрв'ю з намеснікам старшыні ЗБМ Ігарам Лукашуком пра Фэстываль Бардаўская Восень у перадачы Культурнае Бязмежжа на Радыё Рацыя (03.09.2010).
• Зьвяз Беларускай Моладзі абвяшчае адбор на конкурс падчас ХVІІ Фэстывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні "Бардаўская Восень 2010".
Інфармацыя для ўдзельнікаў з польскага боку:
Кожны хто хоча выступіць падчас сёлетняга конкурсу ў рамках "Бардаўскай Восені" павінен даслаць дэма-запіс 2-3 сваіх песень на беларускай мове на электронны адрас sonca@sonca.org або поштай на адрас Lipowa 4 p.221 15-427 Białystok.
На заяўкі чакаем да канца верасня.
Дадатковыя інфармацыі: тэл. 516 806 520 або 602 383 927; e-mail sonca@sonca.org
21 кастрычніка 2011 (пятніца)
18.00 – 21.30 Бельскі дом культуты
Конкурсная частка
Дарыя Кадамская
Зьміцер Вайцюшкевіч
Алег Кабзар
Ріма
22 кастрычніка 2011 (субота)
15.00 Шчыты-Дзенцялова. Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры
Дарыя Кадамская
15.00 Тэрэміскі. Uniwersytet Powszechny
Яўген Барышнікаў
18.00 Гарадок. Гмінны цэнтр культуры
Зьміцер Вайцюшкевіч
18.00 – 21.30 Бельскі дом культуты
Канцэрт Лаўрэатаў
Яўген Барышнікаў
Bosae Sonca
Віктар Шалкевіч
Re1ikt
23 кастрычніка 2011 (нядзеля)
15.00 – 17.30 Беластоцкі лялячны тэатр
Лаўрэат Grand Prix
ILO & Friends
W-Z Orkiestra & Зьміцер Вайцюшкевіч
18.00 Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы
Re1ikt
Зьвяз Беларускай Моладзі
Шчыты-Дзеньцялова 5
17-106 Орля
e-mail: sonca@sonca.org
NIP: 542-27-51-205
REGON: 050817185
Старшыня Зьвязу Беларускай Моладзі
Міхась Сцепанюк
tel. +48 516 806 520
e-mail: michal.stepaniuk@sonca.org
Zrealizowano przy wsparciu finansowym
Urzędu Marszałkowskiego
Województwa Podlaskiego w Białymstoku.